Страганярская брама () — сярэднявечная гарадская брама ў Гданьску.

Гісторыя Пабудавана брама ў 1481–1492 гадах. Гэта самая паўночная брама Галоўнага горада, якая існуе сёння. З боку ракі Матлавы браму ўпрыгожваюць высечаныя ў камені гербы Каралеўскай Прусіі, Польшчы і Гданьска.

У цяперашні час Страганярская брама выкарыстоўваецца ў жылых мэтах. У 1959–1963 гадах тут жыў акцёр Збігнеў Цыбульскі.

Прама насупраць брамы, па іншы бок ракі, знаходзіцца Балтыйская філармонія.

Катэгорыя:Славутасці Гданьска