Вуліца Кірэенкі — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, названая ў гонар Кастуся Кірэенкі — беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР.
Размяшчэнне Пачынаецца на скрыжаванні вуліц Адоеўскага і Еўфрасінні Полацкай, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Панамарэнкі. Таксама перасякаецца з вуліцай Мядзвежына. Ідзе паралельна вуліцам Бельскага і Цімашэнкі. Большую частку вуліцы займае лесапаркавая зона. Забудова змяшаная — ёсць як шматпавярховыя, так і аднапавярховыя дамы.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на вуліцы Панамарэнкі ёсць прыпынак «Кірэенкі», на якім спыняецца шэраг аўтобусных і тралейбусных маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Спартыўная».
Спасылкі Улица Киреенко на geodzen.com
Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)