Гаспа́р Дзюгэ, Гаспа́р Пусэн (; 1613 ці 1615, — , там жа) — французскі (па іншым азначэнні — італьянскі) жывапісец, малявальшчык і гравёр, прадстаўнік рамантызму, швагер і паслядоўнік жывапісца Нікала Пусэна.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і французскага кандытара, які ўладкаваўся ў Італіі. У 1630 годзе вядомы мастак Нікала Пусэн ажаніўся з Ганнай Дзюгэ, сястрой Гаспара, і жыў у 1631—1635 гадах разам з сям’ёй будучага мастака ў Рыме.
Пусэн, бачачы мастацкія здольнасці маладога чалавека, яго захопленасць прыродай, заахвочваў Гаспара да заняткаў жывапісам і даў яму першыя ўрокі жывапіснага майстэрства. Дзюгэ на першую пару паспяхова пераймаў настаўніку, завошта і атрымаў мянушку «Гаспар-Пусэн», але, у адрозненне ад «старэйшага Пусэна», пісаў невялікія па памеры, камерныя пейзажы.
Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі XVII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі барока