Касцёл Святога Якуба () — старажытны касцёл у Гданьску.

Храм з'яўляецца прыкладам познегатычнага касцёльнага будаўніцтва. Раннябарочны купал на вежы быў перанесены з гарадской брамы Святога Якуба. У 1815-1948 гадах храм не выконваў рэлігійных функцый. Ён перажыў час Другой сусветнай вайны ў добрым стане — быў толькі нязначна пашкоджаны. Дзякуючы гэтаму захавалася ўнікальная познерэнесансная столь з бруса з лістоўніцы. Элементамі цяперашняга інтэр'еру з'яўляюцца вітражы, у тым ліку вялікі вітраж у прэсбітэрыі.

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Гданьска Катэгорыя:Гданьская архідыяцэзія