Shazam (шазам) — кросплатформавы праект, які дазваляе карыстальніку па гуку распазнаваць песні. Раней быў даступны толькі камерцыйны праект для мабільных прылад, цяпер ёсць праграмы для iOS, Android, macOS, і пашырэнне для Google Chrome.
Праграма выкарыстоўвае ўбудаваны мікрафон смартфона або камп’ютара, каб атрымаць кароткі ўзор гуку. Карыстальнік запісвае фрагмент гучання працягласцю 10 секунд, Shazam аналізуе яго, стварае ідэнтыфікатар і шукае адпаведнасць у базе даных з мільёнамі песень. Калі адпаведнасць знойдзена, праграма адпраўляе карыстальніку інфармацыю пра выканаўца, назву песні і альбом. Некаторыя рэалізацыі Shazam уключаюць адпаведныя спасылкі на такія сэрвісы, як iTunes, Apple Music, Spotify або YouTube.
Кампанія Shazam Entertainment Limited заснавана ў 1999 годзе ў Лондане. 24 верасня 2018 года кампанія была набыта Apple за 400 мільёнаў долараў.
Спасылкі
Катэгорыя:Кампаніі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1999 годзе Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS