В’ёса Асмані-Садрыў (, нар. 17 мая 1982, Косаўская-Мітравіца) — косаўскі , юрыст і выкладчык. Прэзідэнт Рэспублікі Косава з 4 красавіка 2021 года, часова выконвала абавязкі прэзідэнта з 5 лістапада 2020 да 22 сакавіка 2021. У мінулым-спікер парламента Косава (2020—2021), першая жанчына на гэтай пасадзе, дэпутат парламента Косава (2010—2021). Доктар юрыдычных навук (J.S.D.). Член савета Парламенцкай сеткі Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Намеснік старшыні Дэмакратычнай лігі Косава да 2020 года, з 5 лістапада 2020 года па 4 красавіка 2021 года — старшыня партыі «Guxo!».
Біяграфія Нарадзілася 17 мая 1982 года ў Косаўскай-Мітравіцы.
Вучылася на юрыдычным факультэце Прышцінскага універсітэта, атрымала ступень бакалаўра. У 2005 годзе атрымала ступень магістра права (LLM) на юрыдычным факультэце Пітсбургскага універсітэта у штаце Пенсільванія у ЗША, у 2015 годзе абараніла доктарскую дысертацыю ў Пітсбургскім універсітэце і атрымала ступень доктара юрыдычных навук (J.S.D.).
Выкладала ў Прышцінскім універсітэце і Рочэстарскім тэхналагічным інстытуце ў Косава. Была запрошаным прафесарам у Пітсбургскім універсітэце. Аўтар артыкулаў і манаграфій ў галіне міжнароднага і гандлёвага права, як на албанскай, так і на англійскай мовах.
Займала пасаду начальніка штаба, саветніка па знешняй палітыцы і саветніка па прававых пытаннях пры Прэзідэнце Рэспублікі Косава. Была прадстаўніком прэзідэнта ў камісіі, якая распрацавала Канстытуцыю Рэспублікі Косава 2008 года. Была членам юрыдычнай групы ў Міжнародным судзе ААН ў Гаазе падчас судовага разбору аб правамернасці абвяшчэння незалежнасці Косава у снежні 2009 года.
Акрамя албанскай, свабодна валодае таксама англійскай, іспанскай, турэцкай і сербскай мовамі.
Замужам. Нарадзіла двайнят.
Палітычная дзейнасць
Па выніках парламенцкіх выбараў 12 снежня 2010 года абраная дэпутатам парламента Косава. Пераабіралася на выбарах 8 чэрвеня 2014 года і 11 чэрвеня 2017 года. На выбарах 2017 года атрымала больш галасоў. Узначальвала Камітэт па замежных справах, дыяспары і стратэгічных інвестыцыях і раней некалькі іншых камітэтаў. Кандыдат у прэм’еры на датэрміновых парламенцкіх выбарах 6 кастрычніка 2019 года ад Дэмакратычнай лігі Косава. 3 лютага 2020 года, пасля зацвярджэння Альбіна Курці на пасаду прэм’ер-міністра прызначаная спікерам парламента Косава. За яе кандыдатуру прагаласавала 65 дэпутатаў. Першая жанчына на гэтай пасадзе. Змяніла Глаўка Каньюфка, які атрымаў партфель міністра замежных спраў у кабінеце Курці. Пасля адстаўкі прэзідэнта Хашым Тачы 5 лістапада 2020 года часова выконвала абавязкі прэзідэнта Косава.
5 красавіка 2020 года заснавала партыю «Guxo!». Па выніках парламенцкіх выбараў 2021 года, у якіх партыя ўдзельнічала ў складзе партыі «Самавызначэньне», партыя «Guxo!» атрымала 7 з 120 месцаў у парламенце. Двое дэпутатаў ад партыі «Guxo!» ўвайшлі ў другі кабінет Курці, у тым ліку віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Доніка Гервала.
4 красавіка 2021 года абрана прэзідэнтам Косава на галасаванні ў парламенце, набрала 70 з 120 галасоў. Гэта ўжо другая па ліку жанчына на пасадзе прэзідэнта Рэспублікі Косава пасля Атыфетэ Ях’яга.
Узнагароды Асмані атрымала ступень бакалаўра ў Косава па стыпендыі, якую яна атрымала ад Міністэрства адукацыі, па ацэнцы яе як лепшай студэнткі Косаўскага юрыдычнага факультэта. У той жа час яна таксама была ўключана ў пяцёрку лепшых студэнтаў краіны па ўсіх факультэтах. У 2004 годзе ёй была прысуджана стыпендыя для атрымання ступені магістра ва Універсітэце Піцбурга. У 2005 годзе Пітсбургскі універсітэт двойчы ўзнагароджваў яе прэміяй «Перавага ў імя будучыні». У 2009 годзе, дзякуючы прадэманстраванаму поспеху, яна зноў выйграла поўную стыпендыю для завяршэння вучобы ў дактарантуры таго ж універсітэта, дзе зноў засяродзілася на галіне права.
Яна таксама была ганаравана ўзнагароды Sheth International Achievement Award універсітэта Пітсбурга за ўклад у сферы правоў чалавека.
Катэгорыя:Жанчыны-прэзідэнты Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Прэзідэнты Косава Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук