Луі Габрыэль Эжэн Ізабэ (; ,  — , Мантэўрэн) — французскі жывапісец-марыніст, акварэліст, літограф рамантычнага кірунку.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і з багатымі мастацкімі традыцыямі. Яго бацькам быў прыдворны мастак-партрэтыст і мініяцюрыст Жан-Батыст Ізабэ (1767—1855), мужам сястры — тэатральны мастак П'ер Люк Шарль Сісеры, пляменнік — Эжэн Сісеры, жывапісец-пейзажыст, літограф і акварэліст, барбізонец.

У маладосці Эжэн марыў пра мора, хацеў стаць мараком, аднак пад уплывам бацькі заняўся жывапісам. Першыя ўрокі малявання атрымаў у Жана-Батыста Ізабэ. Пачаў пісаць карціны на гістарычныя тэмы, пейзажы, але часцей за ўсё адлюстроўваў сцэны з відамі мора, бур і караблекрушэнняў.

Стаўшы адным з вядучых французскіх марыністаў рамантычнага кірунку, Эжэн Ізабэ ў пачатку сваёй творчасці займаўся амаль выключна выявамі марскіх відаў і нацюрмортаў. Лепшыя з яго твораў у гэты перыяд творчасці — «Ганфлерскі бераг» і «Бура ля берагоў Дзьепа».

У 1821 годзе пабываў у Алжыры. З 1824 года жыў у Анфлёры — порце, размешчаным у вусці Сены насупраць Гаўра. У 1826 годзе перасяліўся ў Сан-Сімеон.

Першы раз выставіў свае працы ў Парыжскім салоне ў 1827 годзе. У 1830 удзельнічаў у экспедыцыі ў Алжыр у якасці афіцыйнага мастака. Аднак яго карціны, створаныя ў гэты перыяд, не знайшлі пакупнікоў, таму ён стаў надаваць больш цікавасці гістарычнаму жывапісу і ў гэтым жанры дасягнуў вялікага поспеху.

Пад уплывам творчасці англійскага мастака Рычарда Бонінгтана і Э. Дэлакруа, вядучых прадстаўнікоў рамантызму ў еўрапейскім жывапісе, пачаў ствараць жанравыя творы і акварэлі, якія былі значна больш рэалістычнымі, чым у папярэдніх майстроў яго часу. Гэта былі гістарычныя карціны, партрэты з элементамі лірыкі і драматызму. Галоўныя з яго твораў у гэты перыяд — «Прыбыццё праху Напалеона на борце карабля La Belle Poule», «Вяселле Генрыха IV».

Пад канец жыцця пісаў карціны, якія паказвалі драматычныя сцэны масавых забойстваў, паядынкаў, боек, катастроф і няшчасных выпадкаў.

У сваёй майстэрні выхаваў шэраг вядомых мастакоў, сярод іх Эжэн Будэн, Іаган Бартолд Ёнгкінд і інш.

Катэгорыя:Мастакі-марыністы Катэгорыя:Акварэлісты Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Францыі Катэгорыя:Мастакі Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Прыдворныя мастакі