Кало́дзішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года пасёлак) Калодзішчы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у межах гарадской рысы горада Мінска, з 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 9 жніўня 1979 года ў склад новаўтворанага Бараўлянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: вёскі Жукаў Луг, Каралёў Стан, Скураты і СлабашчынаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 5 вёсак, 2 пасёлкі і аграгарадок Калодзішчы.
Насельніцтва 2019 год — 21 184 чалавекі 2018 год — 20 984 чалавекі 2011 год — 13 891 чалавек 2009 год (перапіс) — 14 556 чалавек, з іх 81,3 % — беларусы, 13,1 % — рускія, 2,2 % — украінцы, 0,9 % — цыганы, 0,8 % — палякі 2019 (перапіс) — 24 112 чалавек
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе