Харкаўская вуліца — вуліца, якая падзяляе Фрунзенскі і Маскоўскі раёны Мінска. Сучасную назву атрымала ў гонар горада Харкаў у 1965 годзе. Папярэдняя назва — Ракаўскі тракт.
Размяшчэнне Пачынаецца на скрыжаванні з Дамашэўскай вуліцай, заканчваецца на скрыжаванні праспектаў Пушкіна і Жукава, ды вуліцы Панамарэнкі. Таксама перасякаецца з Бетонным праездам, 1-м Загарадным завулкам і вуліцамі Баляслава Берута, Гусоўскага і Пінскай. Ідзе паралельна вуліцам Купрыянава і 3 Верасня.
Аб’екты і славутасці На вуліцы размешчаны разнастайныя грамадскія аб’екты: Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна Тучынскі сквер возера Мухлеўка
Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг тралейбусных (7, 9, 57) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Маладзёжная» і чыгуначны прыпанак Мінск-Паўночны.
Спасылкі
Харьковская улица на geodzen.com
Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)