Fabroniaceae — сямейства лістасцябловых імхоў парадку .

Апісанне Расліны вельмі маленькія, часта ўтвараюць шаўкавістыя маты, зялёныя, жоўта-зялёныя або шэра-зялёныя. Дзярновінкі шчыльныя, зялёныя.

Сцябло паўзучае, рэдка пакрыта лісцем, з пучкамі рызоідаў, разрэджана і няправільна разгалінаванае, з прамымі шчыльна пакрытымі лісцем галінамі.

Сухое лісце прылеглае, вільготнае — адстаўлена, яйкападобна-ланцэтнае, большай часткай доўга завостранае, гладкае. Пласцінкі плоскія, вышчарбленыя, зубчастыя або расніцава-зубчастыя, рэдка суцэльныя. Вяршыня вострая, завостраная або доўга-завостраная, рэдка тупая. Жылка простая або адсутнічае. Клеткі ліста танкасценныя, гладкіяклеткі, у якіх даўжыня нашмат (у 3 ці больш разоў) перавышае шырыню. Праводныя і механічныя тканкі складаюцца пераважна з празенхімных клетак, у вуглах аснавання круглява-квадратныя.

Каробачка спарагону прамая, сіметрычная, яйкападобная або прадаўгаватая. Вечка з кароткай дзюбкай. Колца дыферэнцыравана, застаецца. ПерыстомУ імхоў перыстам(а) — гэта спецыялізаваная структура ў спарангіі, якая дазваляе паступова вылучаць споры, а не выпускаць іх усё адразу просты ці двайны, прамы, увагнуты пры засыханні, загнуты пры ўвільгатненні. ЭкзастомВонкавы шэраг зубцоў падвойнага перыстома імхоў (вонкавы перыстом) з 16 звычайна парных зубцоў чырвона-карычневы, шырокаланцэтны, тупы.

Асяроддзе пражывання і распаўсюджанне Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя галоўным чынам у цёплых і ўмераных зонах зямнога шара, на ствалах дрэў, радзей на скалах.

Роды

Літаратура

Катэгорыя:Гіпнавыя імхі Катэгорыя:Сямействы раслін