Вілем Калф (, ,  — , ) — галандскі мастак, адзін з самых вядомых галандскіх майстроў нацюрморта.

Калф вядомы як сціплымі па памеры і матывах карцінамі з выявай бедных кухань і задворкаў (напрыклад, «Двор сялянскага дома», Эрмітаж), так і эфектнымі нацюрмортамі з каштоўным посудам і экзатычнымі пладамі (напрыклад, «Сняданак», Дзяржаўны музей (Амстэрдам)).

Нацюрморты Калфа вылучаюцца віртуознасцю, класічнай вывастранасцю кампазіцыі, адчуваннем своеасаблівасці кожнай рэчы, вытанчанасцю і багаццем святлаценяў і адценняў, майстэрскімі кантрастамі колеру і фактуры прадметаў.

Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў Катэгорыя:Майстры нацюрморта Нідэрландаў