Іона IV Пратасовіч-Астроўскі (? — ) — дзеяч праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Пратасовічаў герба «Ястрабец». Да прыняцця сану быў, відаць, каралеўскім дваранінам. Епіскап пінскі і тураўскі ў 1566—1568 гадах. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі ў 1568—1577 гадах. Правіў у складаных умовах пачатку пранікнення езуітаў у Вялікага Княства Літоўскага і схілення імі буйных беларускіх феадалаў у каталіцтва. Клапаціўся аб упарадкаванні дзейнасці епархій. Атрымаў ад вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста граматы аб недатыкальнасці духоўных спраў і судоў. Дамагаўся забароны даваць епіскапскія кафедры і манастыры свецкім асобам, аднак, нягледзячы на абяцанні караля, гэта заганная з’ява ў царкоўным жыцці Вялікага Княства Літоўскага працягвалася. Беспаспяхова прасіў Жыгімонта II Аўгуста дазволіць праваслаўным іерархам засядаць у каралеўскай радзе побач з каталіцкімі біскупамі.
Калі састарэў, у 1576 годзе прызначыў правіць мітраполіяй Ілью Кучу, захаваўшы за сабой старшынства ўдухоўных справах.
Літаратура
Макарий. История Русской церкви. СП6., 1879. Т. 9. С. 150—189; Мартoс А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Мн., 1990. С. 128.
Катэгорыя:Пратасовічы Катэгорыя:Епіскапы пінскія і тураўскія