Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл СССР (ГРУ ГШ УС СССР) — савецкая спецслужба, у сферу дзейнасці якой уваходзіла стратэгічная агентурная разведка, аператыўная разведка, радыё- і радыётэхнічная разведка, касмічная разведка і кіраўніцтва часцямі спецпрызначэння. Падпарадкоўвалася Генштабу УС СССР і міністэрству абароны.

Гісторыя ГРУ вядзе сваю гісторыю ад Рэгістрацыйнага ўпраўлення РСЧА, створанага ў лістападзе 1918 года. У далейшым гэты орган шмат разоў перайменаваўся, рэфармаваўся і рэарганізаваўся: З красавіка 1921 — Разведвальнае ўпраўленне Штаба РСЧА; З лістапада 1922 — Разведвальны аддзел упраўлення 1-га памочніка начальніка Штаба РСЧА; З 1924 — Разведвальнае ўпраўленне Штаба РСЧА; З верасня 1926 — IV Упраўленне Штаба РСЧА; З жніўня 1934 — Інфармацыйна-статыстычнае ўпраўленне РСЧА; З лістапада 1934 — Разведвальнае ўпраўленне РСЧА; З мая 1939 — 5-е ўпраўленне Наркамата абароны СССР; З ліпеня 1940 — 5-е ўпраўленне Чырвонай арміі; З 16 лютага 1942 — Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Чырвонай Арміі; З чэрвеня 1945 — Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Чырвонай арміі З верасня 1946 — Разведвальна-дыверсійная служба; Са студзеня 1949 — Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл СССР.

З распадам СССР упраўленне ў практычна нязменным выглядзе захавалася за Генштабам Узброеных Сіл РФ. Іншыя рэспублікі стваралі ўласныя органы ваеннай разведкі — як правіла, на аснове разведкі штабоў адпаведных ваенных акругаўВоенная и военно-морская разведка.

Склад

Структура На працягу гісторыі свайго існавання структура ГРУ перажыла некалькі перафармаванняў. Па наяўных у адкрытых крыніцах даных, яна ўяўляла сабой 12 асноўных упраўленняў і 8 дапаможных аддзелаў і ўпраўленняў. У гады Халоднай вайны орган уключаў у сябеА. Колпакиди, Д. Прохоров. «Империя ГРУ. Очерки истории российской военной разведки». — М.: «ОЛМА-ПРЕСС», 1999. — 281 с. — ISBN 5-224-00600-7.: 1-е ўпраўленне (Заходняя Еўропа); 2-е ўпраўленне (Далёкі Усход); 3-е ўпраўленне (ЗША, Канада, Лацінская Амерыка); 4-е ўпраўленне (Блізкі Усход і Афрыка); 5-е ўпраўленне (аператыўная разведка); 6-е ўпраўленне (радыё- і радыетэхнічная разведка); 10-е ўпраўленне (аб прызначэнні няма даных); 13-е ўпраўленне (аб прызначэнні няма даных); Упраўленне інфармацыі; Аператыўна-тэхнічнае ўпраўленне; Цэнтр касмічнай разведкі; Упраўленне сувязі; 1-ы кірунак (разведка з тэрыторыі — Масква); 2-і кірунак (разведка з тэрыторыі — Берлін); 3-і кірунак (нацыянальна-вызваленчыя рухі); 4-ы кірунак (разведка з тэрыторыі — Куба); 1-ы аддзел (выраб дакументаў); 8-ы аддзел (шыфравальны); Упраўленне кадраў; Адміністрацыйна-гаспадарчае ўпраўленне; Палітаддзел; Фінансавы аддзел; Архіўны аддзел.

Спецназ Дырэктывай ваеннага міністра СССР № Орг/2/395832 ад 24 кастрычніка 1950 г. пачалося фарміраванне часцей спецыяльнага прызначэння (СП, з 1980 г. — СпП).

Часці спецназа падпарадкоўваліся 3-му (са снежня 1951 г. — 5-му) кірунку 2-га аддзела 3-га ўпраўлення 2-га Галоўнага ўпраўлення Генштаба. Да 60-х гадоў нумарацыя падраздзяленняў змянілася і гэтыя функцыі былі ўскладзены на 3-і напрамак 5-га ўпраўлення ГРУ.

На месцах для кіраўніцтва ротамі ўводзіліся дадатковыя пасады: у апаратах начальнікаў разведкі галоўнакамандуючага войскаў Далёкага Усходу і ГСВГ — 1 старэйшы афіцэр і 1 афіцэр, у СГВ, ваенных акругах, войсках і паветрана-дэсантных карпусах — 1 афіцэр. У канцы 50-х — пачатку 60-х гг. былі створаны тры аддзелы (спецыяльнай разведкі) разведкі штабоў ваенных акругаў і груп войскСпецназ.

З 1953 г. пачалося фарміраванне аналагічных падраздзяленняў у разведцы ВМФ.

АСНАЗ Пад кіраўніцтвам ГРУ знаходзіліся групы асаблівага прызначэння (АСНАЗ), што выконвалі задачы непасрэдна на мясцовасці, як у тыле праціўніка, так і ўнутры краіны, на рубяжах. Часці радыё- і радыётэхнічнай разведкі АСНАЗ падпарадкоўваліся 3-му аддзел 3-га ўпраўлення, з красавіка 1953 г. — 2-му аддзел, з мая 1955 г. — 6-му ўпраўленню ГРУ. У ваенных акругах і групах войскаў з сярэдзіны 50-х гг. дзейнічалі асобныя радыё- і радыётэхнічныя палкі АСНАЗ, у складзе армій — батальёны. Пачынаючы з 1976 г. радыё- і радыётэхнічны палкі былі парамі аб’яднаны ў асобныя радыётэхнічныя брыгады (артбр), а вайсковыя батальёны — у асобныя радыётэхнічныя палкі (артп)Части ОСНАЗ

Акрамя часцей АСНАЗ ГРУ існавалі радыётэхнічныя роты мотастралковых і танкавых дывізій, якія займаліся радыёразведкай на тактычным узроўні. Разглядаліся планы іх падпарадкавання ГРУ і стварэння, такім чынам, адзінай сістэмы вайсковай радыёразведкі на ўсіх узроўнях, аднак яны не былі ажыццёўлены.

НДІ ГРУ мела ў сваім распараджэнні чатыры навукова-даследчых інстытута (НДІ)НИИ ГРУ: 6-ы ЦНДІ (ваенна-тэхнічнай інфармацыі) 17-ы НДІ (сувязь) 18-ы ЦНДІ (радыёразведка) НДІ аператыўнай тэхнікі

Кіраўнікі За перыяд 1949—1992 гадоў упраўленне ўзначальваліРуководство: Мацвей Васільевіч Захараў (студзень 1949 — чэрвень 1952 г.), генерал арміі; Міхаіл Аляксеевіч Шалін (7 ліпеня 1952 — 31 жніўня 1956 г.), генерал-лейтэнант, з 31 мая 1954 г. — генерал-палкоўнік; Сяргей Мацвеевіч Штэменка (31 жніўня 1956 — 28 кастрычніка 1957 г.), генерал-лейтэнант, з 26 лістапада 1956 г. — генерал-палкоўнік; Міхаіл Аляксеевіч Шалін (28 кастрычніка 1957 — 8 снежня 1958 г.), генерал-палкоўнік; Іван Аляксандравіч Сяроў (10 снежня 1958 — 2 лютага 1963 г.), генерал арміі; Пётр Іванавіч Івашуцін (14 сакавіка 1963 — 9 ліпеня 1987 г.), генерал-палкоўнік, з 23 лютага 1971 г. — генерал арміі; Уладлен Міхайлавіч Міхайлаў (14 ліпеня 1987 — 10 кастрычніка 1991 г.), генерал-палкоўнік, з 24 кастрычніка 1990 г. — генерал арміі; Яўген Леанідавіч Цімохін (кастрычнік 1991 — 7 мая 1992 г.), генерал-лейтэнант, з 24 кастрычніка 1991 г. — генерал-палкоўнік;

Штаб-кватэра Першапачаткова ГРУ знаходзілася ў будынку Генштаба на Арбаце ў Маскве. Шэраг службаў (Інфармацыя, 6-е ўпраўленне) знаходзіліся на Гогалеўскім бульвары, 6. У 1968 годзе ўсе асноўныя службы ГРУ былі пераведзеныя ў новы будынак па адрасе Харашоўская шаша, 76, вядомы пад неафіцыйнымі назвамі «акварыум» або «сцякляшка»ГРУ Генштаба ВС СССР.

Падрыхтоўка кадраў Для часцей, аддзелаў і ўпраўленняў ГРУ спецыялісты рыхтаваліся ў такіх установах якУчебные заведения: Ваенна-дыпламатычная акадэмія Савецкай Арміі; Вышэйшыя Чырванасцяжныя акадэмічныя курсы ўдасканалення афіцэраў разведкі; 161-ы цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў разведкі. Падрыхтоўку афіцэраў аператыўнай і спецыяльнай разведкі ажыццяўлялі агульнавайсковыя навучальныя ўстановы: Разведвальны факультэт Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ; Кафедра разведкі Кіеўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча (КВАКВ) імя М. В. Фрунзэ; Факультэт спецыяльнай разведкі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча (РВПДКВ) (створаны ў 1968 г.); Разведвальны факультэт (да студзеня 1954 г.) і кафедры ВМС капіталістычных дзяржаў (да чэрвеня 1954 г.) і марской разведкі (да ліпеня 1960 г.) Ваенна-марской акадэміі імя К. Е. Варашылава; Кафедра разведкі ВМФ каманднага факультэта Ваенна-марской акадэміі (створана ў чэрвені 1962 г.); Кафедра радыёслужбы АСНАЗ факультэта сувязі назірання Ваенна-марской акадэміі караблебудавання і ўзбраення імя А. Н. Крылова (лістапад 1953—1959 г.); Факультэт радыёсувязі АСНАЗ вышэйшага Ваенна-марскога вучылішча радыёэлектронікі імя А. С. Папова (1968—1974 г.) і Калінінградскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча (з 1974 г.).

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Катэгорыя:Спецслужбы СССР Катэгорыя:Разведвальныя арганізацыі