Меч-трава звычайная (Cladium mariscus) — від раслін сямейства асаковыя.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 100—150 см з акруглым прамым густааблісцелым сцяблом і доўгім паўзучым карэнішчам. Утварае шчыльныя дзярніны.
Лісце лінейнае, шырынёй 10-15 мм, уздоўж складзенае, жорсткае, кіляватае, па краях і ўздоўж кіля вострапілавата-зубчастае, рэжучае.
Суквецце — канцавая складаная мяцёлка з галоўчата скучаных бурых каласкоў. Каласкі 2-3-кветкавыя, з укарочанай воссю. Кветкі двухполыя, без калякветніка. Плод — яйкападобны цёмна-карычневы бліскучы арэшак з вострай верхавінкай.
Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае за кошт доўгіх парасткаў, якія адыходзяць ад тоўстых карэнішчаў.
Распаўсюджанне і экалогія
Пашырэнне: Еўропа, Азія (Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія).
У Беларусі дакладна вядома адзінае месцазнаходжанне ў Мядзельскім раёне. У Расіі сустракаецца ў Ленінградскай, Пскоўскай, Цвярской абласцях, Башкірыі. За мяжой жыве ў Скандынавіі, Сярэдняй і Атлантычнай Еўропе.
Расце на балотах.
Ахоўны статус Рэдкі від. Вымірае ў сувязі з гаспадарчым засваеннем тэрыторый у месцах свайго росту. Занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і шэрагу рэгіёнаў РФ. За мяжой таксама ахоўваецца ў Беларусі, ва Украіне і Эстоніі.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Cladium mariscus (L.) Pohl (ang.). USDA, ARS, National Genetic Resources Program. Germplasm Resources Information Network — (GRIN) Adam Zając, Maria Zając: Atlas rozmieszczenia roślin naczyniowych w Polsce. Kraków: Pracownia Chorologii Komputerowej Instytutu Botaniki Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2001. ISBN 83-915161-1-3 Halina Piękoś-Mirkowa, Zbigniew Mirek: Rośliny chronione. Wyd. II. Warszawa: Multico Oficyna Wydawnicza, 2006, seria: Flora Polski. ISBN 83-7073-444-8
Спасылкі
Меч-трава звычайная ў Чырвонай кнізе Беларусі
Катэгорыя:Асаковыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1809 годзе