Заезны двор — будынак у Вялікай Бераставіцы Гродзенскай вобласці, размешчаны па вул. Чырвонаармейскай, 10.

Пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва. Цяпер жылы дом.

Архітэктура Помнік грамадзянскай архітэктуры з рысамі народнага драўлянага дойлідства. П-падобны ў плане аднапавярховы будынак на бутавым фундаменце, накрыты двухсхільным дахам. Сцены ўмацаваны вертыкальнымі сцяжкамі, члянёны прамавугольнымі вокнамі. Галоўны фасад ашаляваны, завершаны высокім трохвугольным шчытом, дэкарыраваным фігурнай шалёўкай. Да тыльнага фасада прымыкае гаспадарчы корпус, які ўтварае замкнёны ўнутраны двор.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Грамадскія будынкі Катэгорыя:Вялікая Бераставіца Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Драўляная архітэктура Беларусі Катэгорыя:Гасціныя двары Беларусі