Антуан Карон (фр. Antoine Caron, 1521,  — , ) — французскі мастак-ман’ерыст, кніжны ілюстратар, належаў да школы Фантэнбло.

Біяграфія Карон нарадзіўся ў Бавэ. Пачаў маляваць у падлеткавым узросце, робячы фрэскі для цэркваў. У 1540—1550 гадах працаваў з Франчэска Прыматыча і Нікола дэль Абатэ ў Фантэнбло. З 1561 года знаходзіўся пры двары Кацярыны Медычы і Генрыха II Валуа. Як прыдворны мастак выступаў арганізатарам цырымоній каранацыі Карла IX у Парыжы і шлюбу Генрыха IV з Маргарытай дэ Валуа (у XX ст. іх алегарычная вобразнасць прыцягнула ўвагу Ф.Ейтса). Памёр у Парыжы ў 1599 годзе.