Марыя Ундэр (эст. Marie Under; 27 сакавіка 1883, Талін, Эстонія — 25 верасня 1980, Стакгольм, Швецыя) — эстонская паэтэса і .

Біяграфія Марыя Ундэр нарадзілася ў сям’і настаўніка Фрыдрыха і Ляены Ундэр, бацькі былі выхадцамі з вострава Хіюмаа. Акрамя Марыі, бацькі мелі яшчэ 4 дзяцей.

У 1891—1900 гадах Марыя вучылася ў прыватнай нямецкай жаночай школе ў Рэвелі. У 1902 годзе яна выйшла замуж і з’ехала ў Маскву, дзе жыла да 1906 года, пасля чаго вярнулася ў Рэвель. Складаць вершы яна пачала ў чатырнаццацігадовым узросце.

Свае вершы, напісаныя на нямецкай мове яна падарыла блізкаму сябру, эстонскаму мастаку Антсу Лайкмаа. Лайкмаа пераканаў паэтку пісаць па-эстонску. 2 жніўня 1904 года газета «Постимеес» апублікавала першы верш Марыі Ундэр. Паэтэса карысталася псеўданімам Муці. У 1917 годзе уступае ў літаратурную суполку Сіўру, у гэты перыяд паэзія Ундэр знаходзіцца пад моцным уплывам сімвалізма. Вершы паэткі становяцца жыццярадаснымі, услаўляюць Каханне і Прыроду. Пасля распаду Сіўру ўваходзіць у суполку Тарапіта. Вялікім поспехам карыстаўся яе зборнік «Санеты», які выйшаў у 1917 годзе.

У 1920—1930-я гады Ундэр была адной з найбуйнейшых эстонскіх майстроў слова.

У 1944 годзе, пры наступе Чырвонай Арміі і выгнанні нямецкіх войскаў з Эстоніі, Марыя з сям’ёй эмігравала ў Швецыю, дзе каля года жыла ў лагеры бежанцаў. У 1945 годзе перабралася ў Стакгольм, дзе працавала ў адным з тэатральных музеяў. Займала варожую да савецкай улады пазіцыю, што паслужыла падставай для замоўчвання яе творчасці ў СССР на доўгія гады.

Памерла ў Стакгольме ў 1980 годзе. Пахавалі яе на Лясных могілках Стакгольме.

Увайшла ў складзены у 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзяSajandi sada Eesti suurkuju / Koostanud Tiit Kändler. — Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 2002. — 216 lk. ISBN 998570102X..

Бібліяграфія

«Sonetid» (, 1917) «Eelõitseng» (1918) «Sinine puri» (1918) «Verivalla» (1920) «Pärisosa» (1923) «Hääl varjust» (, 1927) «Rõõm ühest ilusast päevast» (, 1928) «Õnnevarjutus» (1929) «Lageda taeva all» (1930) «Kivi südamelt» (, 1935) «Mureliku suuga» (1943) «Sädemed tuhas» (, 1954) «Ääremail» (, 1963) «Mu süda laulab» (1981)

Беларускія пераклады Некаторыя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Катэгорыя:Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў Катэгорыя:Пахаваныя на Лясных могілках (Стакгольм) Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі