Ян Яленскі (? — ) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Пісар гродскі смаленскі, у 1778 — стараста мазырскі, у 1789 г. — суддзя Мазырскага павета, у 1805 — стараста судовы і маршалак павятовай шляхты. Меў маёнткі Свянтожэц (вёскі Варкуле, Варнішкі, Станелішкі, Войнюнцы) і Вількабруцкі (вёскі Вількабрукі, Важэле).

Сям’я Дзеці: Павел (1776—1842), харунжы мазырскі; Рамуальд, падсудак земскі Мазырскага павета, меў частку маёнтка Дунайчыцы Слуцкага павета па тэстаменту Людвіга Яленскага (1805 г.); Фелікс.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мечнікі мазырскія Катэгорыя:Суддзі земскія мазырскія Катэгорыя:Павятовыя маршалкі мазырскія