Отан Тадэвушавіч Язерскі (; нар. )  — памешчык, граф.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Язерскіх герба «Рагаля». Нарадзіўся ў сям’і Тадэвуша Язерскага і Караліны з Вайніловічаў. Отан-Ян-Севярын Язерскі быў ахрышчаны 31 студзеня 1799 г. у слуцкім парафіяльным касцёле.

Граф. Памешчык маёнтка Баслаўцы Слуцкага павета Мінскай губерні.

Ганаровы сябра масонскай ложы Святога Уладзіслава Ягайлы ў Слуцку, верагодна сябра ложы Шчаслівага Вызвалення ў Нясвіжы. 10 мая 1826 года расказаў пасланніку вялікага князя Канстанціна Байкову аб дзейнасці слуцкай масонскай ложы, даў яму яе дэкарацыі.

12 мая 1844 напісаў дырэктару вучылішчаў Мінскай губерні прашэнне аб прызначэнні яго ганаровым наглядальнікам вучылішчаў Мінскага павета, але паколькі не меў класнага чына, не мог ім стаць.

Сям’я У шлюбе з Адэляй Біртэр дэ Верн. Дзеці:

Сын у 1823 годзе ахрышчаны ў Грозаўскім парафіяльным касцёле. Лізавета, у шлюбе са штабс-капітанам Паўлам Афанасьевічам Вяткіным.

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі