Пустапялёснiк зялёны (Dactylorhiza viridis ці Coeloglossum viride) — палеаарктычны від кветкавых раслін сямейства Архідныя, Пальчатакарэннік.

Апісанне thumb|250px|left|Кветка Шматгадовая травяністая расліна з прамым або злёгку выгнутым сцяблом вышынёй 15—30 см. Лісце простае, з гладкім краем, эліптычна-яйцападобнай або эліптычна-ланцетнай формы, даўжынёй 3—10 см. Кветкі жаўтлява-зялёнага колеру, часам з буравата-пурпуровымым адценнем, у негустым коласападобным суквецці. Плод — сухая каробачка.

Цвіценне ў канцы мая і пачатку чэрвеня.

Арэал

Сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы: Канада, поўнач і умераная частка ЗША, і ў Еўропе: у краінах Заходняй Еўропы і, радзей, у краінах Усходняй Еўропы.

Ахова

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы і шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Літаратура  — С. 304.

Спасылкі

Пустапялёснiк зялёны ў чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Пальчатакарэннік Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1820 годзе