Фрыдрых Аўгуст фон Каўльбах (таксама падпісваўся як Фрыц Аўгуст Каўльбах, ням.: Friedrich August von Kaulbach; ,  — , Ольштат каля Мурнаў-на-Штафельзэе) — нямецкі мастак. Сын майстра гістарычнага жывапісу Фрыдрыха Вільгельма Каўльбаха. Пісаў алегорыі і гістарычныя карціны, але знакаміты ў першую чаргу сваімі летуценнымі партрэтамі, у асноўным жаночымі, напісанымі ў французскім стылі XIX стагоддзі.

Біяграфія

Фрыдрых Аўгуст фон Каўльбах вучыўся ў Акадэміі мастацтваў Нюрнберга ў Крэлінга і Раўпа, а пазней у свайго бацькі Фрыдрыха Вільгельма Каўльбаха. У 1871 годзе ён пераехаў у Мюнхен. Фрыдрых Аўгуст таксама пабываў у Парыжы. У 1886 годзе ён быў прызначаны дырэктарам Мюнхенскай акадэміі мастацтваў.

Катэгорыя:Мастакі Германіі