Капліца, Касцёл Маці Божай Балеснай — каталіцкая капліца ў Пінску, якая размяшчалася на могілках па вул. Спакойнай.
Гісторыя Пабудавана ў 1820 годзе з дрэва францысканцамі. Адлюстравана на малюнку Я. Драздовіча 1926 года і фотаздымку 1956 года. У 1927 годзе адрэстаўрыравана. Існавала да канца XX стагоддзя. На месцы капліцы пастаўлены крыж.
Архітэктура Прамавугольны зруб з 3-граннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у гранёнае вальмавае пакрыццё. Апсіда завершана двух’ярусным 8-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. З паўднёвага боку да апсіды далучаны нізкі прыруб сакрысціі пад 3-схільным дахам. Галоўны ўсходні фасад вырашаны 4-калоннай галерэяй з балюстраднай агароджай і трохвугольным франтонам у завяршэнні. Над ім на партатыўным атыку пастаўлены крыж. Фасады вертыкальна ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Зала перакрыта плоскай столлю, на 2 слупах узнята галерэя хораў.
Літаратура
Spis kościołów i duchowieństwa diecezji Pińskiej w r.p. 1936. Pińsk, 1936. S. 41. Квитницкая Е. Д. Каплицы Белоруссии // AE. 1980. № 28. C. 128. Рис. 25.
Спасылкі
Катэгорыя:1820 год у Беларусі Катэгорыя:Старыя могілкі (Пінск) Катэгорыя:Капліцы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Пінска Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Пінска Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі