Аляксандр Канстанцінавіч Бокій (нар. , г. Ліда) — футбаліст і футбольны трэнер.

Біяграфія Шлях у вялікі футбол пачынаў у шчучынскай ДЮСШ, адкуль ў 1972 годзе перайшоў у гродзенскую спартыўную школу. Праз два гады 17-гадовы хлопец быў прыняты ў каманду майстроў гродзенскага «Хіміка», за якую адыграў няпоўных два сезона. Усяго ў рамках першынстваў СССР за «Хімік» правёў 27 матчаў і забіў 1 мяч.

Пасля Хіміка кар’ера гульца развівалася па ўзыходзячай: «Дынама» Стаўрапаль, «Дынама» Масква, «Лакаматыў» Масква, «Спартак» Масква, «Сігма» Аломоўц, ЧСФР і іншыя клубы. У вышэйшай лізе чэмпіянату СССР правёў 59 матчаў. У складзе маскоўскага «Спартака» стаў двухразовым чэмпіёнам СССР (1987, 1989). У 1978 годзе быў уключаны пад № 3 у спіс 33-х лепшых футбалістаў СССР, а на наступны год правёў 5 гульняў за алімпійскую зборную каманду СССРАляксандр Канстанцінавіч, віншуем Вас з юбілеем! Жадаем здароўя і доўгіх гадоў жыцця!.

Крыніцы

Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Сігма Оламаўц Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Стаўрапаль Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Трэнчын