Children of Bodom («Дзеці возера Бадом») — фінскі англамоўны гурт з горада Эспаа, які выконваў музыку ў стылі меладычны дэз-метал з элементамі розных іншых кірункаў металу. У Фінляндыі было прададзена больш за 200 тысяч копій іх пласцінак. Заснавальнікам, лідарам і асноўным кампазітарам Children of Bodom быў гітарыст і вакаліст Алексі Лайха. Гурт распаўся ў 2019 годзе, а праз год памёр Алексі Лайха.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Something Wild (1997) Hatebreeder (1999) Follow the Reaper (2000) Hate Crew Deathroll (2003) Are You Dead Yet? (2005) Blooddrunk (2008) Relentless Reckless Forever (2011) Halo of Blood (2013) I Worship Chaos (2015) Hexed (2019)
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія зніклі ў 2019 годзе Катэгорыя:Гурты меладычнага дэз-метала Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе