Bathory — шведскі музычны гурт, які ўнёс значны ўклад у развіццё блэк-метала і вікінг-метала, узнік у Стакгольме ў 1983 годзе. Творчасць гурта таксама спарадзіла мноства пераймальнікаў. У складзе Bathory пабывала мноства музыкантаў, але лідарам у пачатку творчага шляху і фактычна адзіным удзельнікам у канцы быў музыка-мультыінструменталіст Quorthon. Гурт зняў адзіны відэакліп на адну з найвядомых сваіх песень One Rode to Asa Bay; як і сама песня, кліп прысвечаны прыходу хрысціянства ў Скандынавію.

Існаванне гурта спынілася ў чэрвені 2004 года, калі Quorthon быў знойдзены мёртвым ва ўласнай кватэры. Прычынай смерці 38-гадовага музыканта стала сардэчная недастатковасць.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Bathory (1984) The Return…… (1985) Under the Sign of the Black Mark (1987) Blood Fire Death (1988) Hammerheart (1990) Twilight of the Gods (1991) Requiem (1994) Octagon (1995) Blood on Ice (1996) Destroyer of Worlds (2001) Nordland I (2002) Nordland II (2003)

Кампіляцыі

Jubileum Volume I (1992) Jubileum Volume II (1993) Jubileum Volume III (1998) Katalog (2001) In Memory of Quorthon (2006)

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1983 годзе Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Швецыі