Ежы дэ Вірыён (; , маёнтак Пагрыжаў — , Аўшвіц) — землеўласнік.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду дэ Вірыёнаў герба «Ляліва». Сын Адама дэ Вірыёна (1870—1945) і Соф’і Гэлены Цэліны з Ромераў.

Скончыў у 1918 годзе школу ў Кіеве. Вучыўся на юрыста ў Варшаўскім універсітэце і ў Вільні. Магістр права. У 1919 годзе добраахвотнікам уступіў у польскае войска. Скончыў школу падхаружых кавалерыі ў Грудзёндзе.

Гаспадар маёнтка Лішкі каля Гродна, які атрымаў у 1923 годзе ад свайго бацькі. Арганізаваў племянную жывёлагадоўлю, рыбныя ставы. Сябра праўлення Таварыства народных дамоў (), з 1931 года сябра прэзідыума павятовай Рады Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам (ББСУ).

У 1937 годзе праходзіў па справе злоўжыванняў у мясцовым камітэце Касы зберажэнняў, аднак быў апраўданы. Пасля гэтага працаваў нейкі час адвакатам у Варшаве.

Удзельнік Вераснёўскай кампаніі 1939 года. Пазней у польскай канспірацыі. Арыштаваны немцамі і зняволены ў Аўшвіцы. Атрымаў нумар 3570. Быў адным з арганізатараў вайсковага руху супраціву. Загінуў у канцлагеры.

Сям’я 23 студзеня 1923 года ажаніўся з Соф’яй з Бажанец-Елавіцкіх, (1901—1991), дачкой Казіміра Бажанец-Елавіцкага. З ёй меў двух сыноў: (1924—2013), удзельнік Варшаўскага паўстання. У шлюбе з Соф’яй Густавай з Таўбэ. (1926—2010), удзельнік Варшаўскага паўстання. У першым шлюбе з Люцынай Янінай Рудзінскай (1926—1983), у другім — з Джаянты Хазра.

Літаратура

ДАБВ Ф. 1. Воп. 9. Спр. 1611. Арк. 31 зв.; «Nowy dziennik. Wydanie wieczorne». 19.4.1938. № 107. Str. 8; Ziemianie polscy XX wieku. Słownik biograficzny. Częsć 7. Warszawa, 2004. Str. 176—177

Ежы Катэгорыя:Вязні канцлагера Асвенцім Катэгорыя:Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе Катэгорыя:Члены Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам