Януарый Ян Фердынанд (нар.  — ) — памешчык.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстафія, Рамуальда і Адольфа.

Пачаткова вучыўся ў Слуцкай гімназіі, працягваў вучобу ў Віленскай гімназіі.

Януарый з прычыны малых гадоў не ўдзельнічаў у паўстанні 1831 года. У выніку з усіх братоў ён быў адзіным, хто застаўся пасля паўстання на радзіме. Намаганнямі яго, а таксама маці і сясцёр, маёнтак Дзягільна так і не быў канфіскаваны расійскімі ўладамі і застаўся ў валоданні Янушкевічаў.

Яго нашчадкі атрымалі пацверджанне дваранства ў Герольдыі Сената і шырока рассяліліся па Мінскім павеце.

Катэгорыя:Род Янушкевічаў