Рудако́ва — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Мядзел, за 2 км на захад ад вёскі Баяры. Уваходзіць у групу Мядзельскіх азёр і біялагічны заказнік «Рудакова». Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелкі ў межах Свянцянскага ўзвышша.
Плошча паверхні возера 0,24 км², даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі каля 2 км. Найбольшая глыбіня 28,6 м. Плошча вадазбору 1,16 км². Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны на ўсходзе і поўдні вышынёй 18—20 м (на поўначы і захадзе да 8 м), параслі хмызняком, на поўначы часткова разараныя. Берагі на ўсходзе і поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона ілістая. Вада вызначаецца вельмі высокай празрыстасцю. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 9—13 м.
Літаратура
Катэгорыя:Мядзельская група азёр Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Мядзелкі