Вуліца Мяржынскага — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар грамадскага дзеяча, аднаго з першых рэвалюцыянераў-марксістаў Сяргея Канстанцінавіча Мяржынскага. Да 1981 года мела назву Інструментальная.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з завулкам Кузьмы Чорнага, ідзе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Талбухіна. Таксама перасякаецца з вуліцай Калініна. Ідзе паралельна праспекту Незалежнасці.
Аб’екты Дзіцячая музычная школа мастацтваў №15
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Парк Чалюскінцаў».
Спасылкі
Улица Мержинского на geodzen.com
Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)