Інструментальны завулак — завулак у Першамайскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар размешчанай паблізу Інструментальнай вуліцы, якая ў 1981 годзе была перайменавана ў вуліцу Мяржынскага.

Размяшчэнне Фактычна складаецца з двух частак, звязаных паміж сабой скрыжаваннем. Адна частка пачынаецца ад вуліцы Мяржынскага, ідзе на паўночны захад паралельна вуліцы Калініна і перасякаецца з другой часткай завулка. Яна, у сваю чаргу, ідзе на паўночны ўсход паралельна вуліцы Кузьмы Чорнага і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Талбухіна.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Парк Чалюскінцаў».

Спасылкі

Инструментальный переулок на geodzen.com

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)