Ала́ндскія астравы (, ) — архіпелаг, які складаецца з 6700 астравоў, паўаўтаномная шведскамоўная вобласць Фінляндыі, якая знаходзіцца паміж Швецыяй і мацерыковай Фінляндыяй, з насельніцтвам 29 000 чалавек. У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнага заліва. Асаблівы статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасцю паводле Аландскай канвенцыі 1921 г. Тэрыторыя астравоў з’яўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў ваенна-паветраных сіл.
Тэрыторыя — 1579,79 км². Насельніцтва (2011 г.) — 28 355 чал. Адзіны горад і сталіца — Марыехамн.
Геаграфія і прырода
Аландскі архіпелаг месціцца на поўдні Батнічнага заліва паміж Фінляндыяй і Швецыяй. Налічвае каля 20 тысяч астравоў. Толькі 6700 з іх маюць назвуDISCOVER 6,700 ISLANDS. Заселеныя каля 100 астравоў. Астатнія астравы ўяўляюць сабою дробныя камяністыя шхеры. Найбуйнейшы востраў Аланд займае плошчу 685 км².
Геалагічная аснова складаецца з пратэразойскіх гранітаў. Каля 20 тысяч гадоў таму ледавік зруйнаваў горную гранітную граду на месцы астравоў і рассеяў валуны па тэрыторыі на поўдзеньNASA Visible Earth: Åland Islands. У ледавіковую эпоху частка паверхні была запоўнена асадкавымі пародамі.
Тэрыторыя астравоў прадстаўлена пераважна камяністымі раўнінамі і скальнымі ўзвышшамі. Пласт глебы вельмі тонкі. У многіх месцах бачны карставыя агаленні.
Клімат субкантынентальны ўмераны. Сярэднегадавая тэмпература складае 5,4 °C. Узімку сярэдняя дзённая тэмпература каля −0,3 °C, але ўначы падае да −5,3 °C. Улетку сярэдняя тэмпература +10,7 °C — +19,3 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 558 мм.
Для прыроды Аландскіх астравоў характэрна спалучэнне лясных масіваў з шырокімі лугаміNature . Пераважаюць шырокалісцевыя лясы з такімі дрэвамі, як дуб, ясень, бяроза, клён, асіна. У лугавых зонах дамінуюць кветкавыя расліны, у тым ліку некалькі відаў архідэй. Улетку на астравах шмат птушак. Для аховы дзікай прыроды арганізавана 40 запаведнікаў.
Гісторыя У XVIII стагоддзі праз Аландскія астравы праходзіў важны шлях з Санкт-Пецярбургу ў Стакгольм. 18 сакавіка 1809 года, падчас Фінскай вайны расійскія войскі акупавалі астравы і далучылі іх, разам з Фінляндыяй, да Расійскай імперыі.
У 1856 годзе Парыжскі мірны дагавор надаў астравам асаблівы статус дэмілітарызаванай зоны, які захоўваецца да нашых дзён. Аландская канвенцыя 1921 гарантавала іх нейтралітэт.
Палітыка Згодна з Актам аб самакіраванні Аландскіх астравоў ад 28 снежня 1951, з’яўляюцца парламенцкай рэспублікай у рамках аўтаноміі ў складзе Фінляндыі. Астравы маюць уласны парламент (Лагтынг), які складаецца з 30 дэпутатаў, абраных праз агульныя тайныя выбары. Яму падпарадкоўваецца ўрад (Ландскапсрэгерынг), які ў сваю чаргу складаецца з міністраў адукацыі, культуры, фінансаў, сацыяльных спраў і навакольнага асяроддзя, адміністрацыі і ўзаемадзеяння з Еўрапейскім Саюзам, прамысловасці і гандлю, і сувязі, які ўзначальваецца Лантрадам (прэм’ер-міністрам).
Эканоміка Насельніцтва займаецца ў асноўным рыбнай лоўляй, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай.
Літаратура Аландские острова //
Травкин Н. И. Планета Футбол: Путеводитель по странам и континентам. — М.: Терра-Спорт, Олимпия Пресс, 2002. — 600 с. + 64 с. вкл.: ил. — (История футбола).
Спасылкі
Катэгорыя:Правінцыі Фінляндыі