Закаменскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Бурація Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Закаменск.

Геаграфія

Закаменскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе БурацііБУРЯ́ТИЯ . Мяжуе на поўначы — з Тункінскім раёнам рэспублікі і са Слюдянскім раёнам Іркуцкай вобласці, на паўночным усходзе — з Кабанскім, на ўсходзе — з Джыдзінскім раёнамі Бураціі, на поўдні і захадзе праходзіць дзяржаўная мяжа Расійскай Федэрацыі з Манголіяй. Працягласць тэрыторыі раёна з захаду на ўсход складае 286 км, з поўначы на поўдзень — 148 кмЗакаменский район.

Гісторыя Закаменскі аймак Бурат-Мангольскай АССР утвораны 26 верасня 1927 года.

24 ліпеня 1942 года ўтвораны рабочы пасёлак Інкур.

29 ліпеня 1959 года цэнтр Закаменскага раёна быў перанесены з сяла Цакір у горад Закаменск.

3 сакавіка 1960 года ў сувязі са скасаваннем Тарэйскага аймака Улекчынскі сельсавет перададзены ў Закаменскі аймак.

1 лютага 1963 года Закаменскі аймак уключаны ў склад Джыдзінскага аймака.

4 сакавіка 1964 года Закаменскі аймак выдзелены са складу Джыдзінскага аймака.

13 студзеня 1965 года рабочы пасёлак Інкур з рэспубліканскага падпарадкавання перададзены ў Закаменскі аймак.

25 лістапада 1966 года рабочы пасёлак Інкур скасаваны.

У кастрычніку 1977 года Закаменскі аймак Бурацкай АССР перайменаваны ў Закаменскі раён.

Насельніцтва Насельніцтва раёна складае 30,5 тыс. чал. (станам на 1 студзеня 2006 г), у тым ліку ў горадзе — 13,1 тыс. чал.; у сёлах і улусах — 17,4 тыс. чалЗакаменский район.

Нацыянальны склад Асноўны склад жыхароў раёна — закаменскіх буратаў — утварылі выхадцы з Алары, Бохана, Тункі, Джыда, Халха-Манголіі і Джунгарыі.

Населеныя пункты У Закаменскім раёне 27 населеных пунктаў.

Баянгол Бартой Бургуй Далахай Дархінтуй Дутулур Енгарбой Ехэ-Цакір Закаменск Міхайлашка Мыла Нурта Санага Улекчын Улентуй Усанаўка Усць-Бургалтай Утата Халтасон Хамней Харацай Хасура Хужыр Хуртага Цаган-Морын Цакір Шара-Азарга

Славутасці Заказнік Сняжынскі — найбуйнейшы заказнік на тэрыторыі Бураціі (плошча — 238,48 тыс. га). Размешчаны ў цэнтральным Хамар-Дабане ў басейне ракі Снежнай Субутуйскія слупы — ля падножжа Субутуйскіх слупоў на паверхню выходзяць мінеральныя воды з гаючымі ўласцівасцямі Гара Уран-Душэ — патухлы вулкан Лячэбныя крыніцы ў далінах рэк Мулістуй і Субутуй Перавал Ундэр Баабай Энгарбойскі аршан Гара Сайханай Тапхар Юхта

Галерэя

Спасылкі Закаменский район Бурятии Администрация МО «Закаменский район» Республики Бурятия

Катэгорыя:Раёны Бураціі