Мікіта Баранок (нар. , Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Акрон» з Тальяці і моладзевай зборнай Беларусі.

Сын беларускага футбаліста і трэнера Андрэя Баранка.

Клубная кар’ера Займаўся футболам у Акадэміі АБФФ, а летам 2021 года далучыўся да «Віцебска», дзе стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 года стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. 13 мая 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі адгуляў усе 90 хвілін у матчы з «Гомелем» (1:1) і адзначыўся голам. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2023 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт. З верасня 2023 года стаў рэгулярна выхадзіць у стартавым складзе.

У ліпені 2024 года падпісаў кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі «Акронам».

Міжнародная кар’ера У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Ірана (3:0) і быў заменены ў другім тайме; у гэтым матчы адзначыўся голам.

Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2021 (2) дубль Віцебск 16 1 2022 Д1 Віцебск 20 2 2023 Д1 Шахцёр 13 0 2024 (1) Д1 Шахцёр 15 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Акрон Тальяці