Канстанцін Аляксеевіч Каровін (23 лістапада (5 снежня) 1861,  — , Парыж) — рускі жывапісец, тэатральны мастак, педагог і пісьменнік. Акадэмік жывапісу (з 1905). Галоўны дэкаратар і мастак маскоўскіх тэатраў (з 1910).

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве ў Дурным зав. каля Таганскай плошчы. Паходзіў з заможнай купецкай сям’і. Дзед — купец першай гільдыі Міхаіл Емяльянавіч Каровін. Пасля банкруцтва бацькі ў малалецтве пераехаў у Вялікія Мыцішчы, дзе адбылося яго першае знаёмства з маляваннем. У трынаццаць гадоў Канстанцін паступіў на архітэктурнае аддзяленне Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства, праз год перайшоў на аддзяленне жывапісу. Вучыўся ў Аляксея Саўрасава, Васіля Паленава і Васіля Пярова.

Для завяршэння адукацыі Каровін паехаў у Санкт-Пецярбург і паступіў у Акадэмію мастацтваў, але праз тры месяцы сышоў адтуль, расчараваўшыся ў метадах выкладання.

Наведаў Парыж у 1887, 1892 і 1893 гадах, дзе пазнаёміўся з імпрэсіянізмам.

У 1896 годзе Канстанцін Каровін аформіў павільён «Крайняя Поўнач», пабудаваны па яго праекце на кірмашы ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Удзельнічаў у афармленні расійскай экспазіцыі на Сусветнай выставе ў Парыжы (1900), дзе выступіў як архітэктар (спраектаваў будынак саматужнага аддзела) і як аўтар экспазіцыі выканаў 31 дэкаратыўнае пано (захоўваюцца ў ДРМ, Санкт-Пецярбург). Удастоены двух залатых і сямі сярэбраных медалёў выставы і ордэна Ганаровага легіёна.

Крыніцы