Мікалай Пятровіч Пісарэнка (, в. Ніколіна Балка, Стаўрапольскі край, РСФСР — ) — савецкі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1977), прафесар (1981), акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993), член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (1994).

Біяграфія У 1943 годзе ў сямнаццацігадовым узросце добраахвотнікам уступіў у шэрагі Савецкай Арміі, дзе праслужыў у званні радавога да мая 1945 года.

Пасля сканчэння бухгалтарскага аддзялення Пяцігорскага кааператыўнага тэхнікума тры гады працаваў галоўным бухгалтарам райспажыўсаюза ў Туркменскім раёне і тры гады — у Качубееўскім раёне Стаўрапольскага краю. Потым па накіраванню Стаўрапольскага краёвага спажыўсаюза яго перавялі на пасаду галоўнага бухгалтара Чаркескага аблспажыўсаюза, дзе пасля ён працаваў намеснікам старшыні ўпраўлення па фінансах.

У 1961 годзе скончыў Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці «бухгалтар-эканаміст», у 1964 годзе скончыў аспірантуру ў Маскоўскім кааператыўным інстытуце.

З 1966 па 1973 год працаваў у Маскоўскім кааператыўным інстытуце. У 1973—1978 годзе працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце эканомікі АН СССР.

У 1978 годзе быў зацверджаны на пасаду прарэктара Маскоўскага кааператыўнага інстытута па Гомельскім філіяле. У 1980 годзе стаў першым рэктарам Гомельскага кааператыўнага інстытута Цэнтрасаюза. З 1996 па 2001 год працаваў у гэтым універсітэце загадчыкам кафедры эканомікі гандлю. Пасля 2001 года працаваў прафесарам гэтай кафедры.

З 17 лістапада 2003 года — галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Спажывецкая кааперацыя».

Узнагароды Ордэн Дружбы народаў Ганаровая грамата Інстытута эканомікі Акадэміі навук СССР Ганаровая грамата Праўлення Цэнтрасаюза і Прэзідыума ЦК прафсаюзаў Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР

За вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне кадраў для спажывецкай кааперацыі яму прысвоена званне «Ганаровы ветэран спажывецкай кааперацыі Беларусі».

Літаратура

Спасылкі Вучоныя Беларусі. Пісарэнка Мікалай Пятровіч, доктар эканамічных навук

Катэгорыя:Рэктары БГЭУСК Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны