Алберт Карэл Вілінк (нідэрл. Albert Karel Willink; ,  — , там жа) — нідэрландскі мастак, найбуйнейшы (разам з Пейке Кохам) прадстаўнік магічнага рэалізму ў нідэрландскім жывапісе.

Яго творы складаюцца з рэальных прадметаў, як правіла, пейзажаў або выяў жывёл, але іх размяшчэнне і асвятленне робіць сцэны, якія адлюстроўваюцца, нерэальнымі. Сам Вілінк не любіў тэрмін «магічны рэалізм», вызначаючы сваю творчасць як «уяўны рэалізм», нідэрл. imaginair realisme. Для яго творчасці ўласцівыя крайняя любоў да дэталяў, тэхнічная дасканаласць і фотарэалізм.

Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў