5-я асобная гвардзейская танкавая Тацінская Чырванасцяжная, ордэна Суворава брыгада — тактычнае злучэнне Сухапутных войскаў Расійскай Федэрацыі.
Умоўнае найменне — вайсковая часць №46108 (в/ч 46108). Скарочанае найменне — 5 гв. атбр.
Фарміраванне ўваходзіць у склад 36-й агульнавайсковай арміі Усходняй ваеннай акругі. Пункт пастаяннай дыслакацыі — г. Улан-Удэ Рэспублікі Бурація.
Гісторыя
Вядзе сваю гісторыю ад 24-га танкавага корпуса, які атрымаў ганаровае найменне «Тацінскі» ў ходзе «тацінскага рэйду» падчас Сталінградскай бітвы. Рэйд здзейснены сіламі 24-га танкавага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра Васіля Баданава. Падчас мерапрыемства быў знішчаны аэрадром з 70 транспартнымі самалётамі Junkers Ju 52 і Хэйнкель Ваенна-паветраных сіл нацысцкай Германіі, праз які ішло забеспячэнне акружанай 23 лістапада 1942 года нямецкай 6-й палявой арміі. Таксама разгромлена чыгуначная станцыя Тацінская, дзе назапасіліся харчы для акружаных.
Рэйд праводзіўся на фоне Сярэднедонскай аперацыі 1-й і 3-й гвардзейскіх армій супраць 8-й італьянскай арміі і нямецкай аператыўнай групы «Холідт». 18-ы, 24-ы, 25-ы танкавыя карпусы былі нададзены 1-й гв. арміі ва ўзмацненне. 16 снежня 1942 г. 1-я гвардзейская армія прарвала абарону італьянцаў. 24-ы танкавы корпус, маючы ў распараджэнні 89 Т-34 і 59 Т-70, 17 снежня ажыццявіў пераправу праз раку Дон у 11:30—18:30. 24-ы танкавы корпус рухаўся па тылах праціўніка, знішчаючы гарнізоны населеных пунктах. Да 24 снежня 8-я італьянская армія была рассеяна. Гэта адкрыла дарогу да аэрадрома ля станіцы Тацінская. У 7:30 24 снежня корпус атакаваў станіцу і аэрадром непадалёк. Затым 24-ы танкавы корпус трапіў у акружэнне да 27 снежня. 28 снежня 24-ы танкавы корпус выйшаў з катла, пад ціскам контратакуючых 6-й і 11-й танкавых дывізій.
26 снежня 1942 года 24-ы танкавы корпус ператвораны ў 2-і гвардзейскі танкавы корпус.
Падчас баёў на подступах да Мінску рота сярэдніх танкаў 1-га танкавага батальёна 26-й гвардзейскай танкавай брыгады 2-га гвардзейскага танкавага Тацінскага корпуса пад камандаваннем гвардыі старэйшага лейтэнанта А. А. Якаўлева адной з першых уварвалася ў беларускую сталіцу. Завязаўшы бой за таварную станцыю, байцы атачылі праціўніка і ўзялі ў палон 56 салдат і афіцэраў разам з камандзірам гэтага падраздзялення.
Пасля заканчэння вайны, у 1945 годзе, 2-і гвардзейскі танкавы корпус ператвораны ў 2-ю гвардзейскую танкавую дывізію.
У ходзе ваеннай рэформы ў 2009 годзе 2-я гвардзейская танкавая дывізія перафармавана ў 5-ю асобную гвардзейскую танкавую брыгаду.
Камандзіры гвардыі палкоўнік Гальчышак, Мікалай Мікалаевіч гвардыі палкоўнік Балкароў, Пётр Мікалаевіч гвардыі палкоўнік Галіцкі, Руслан Віктаравіч (2016) гвардыі палкоўнік Жураўлёў, Яўген Мікалаевіч гвардыі палкоўнік Цімафееў, Раман Сяргеевіч гвардыі палкоўнік Кандроў, Андрэй Віктаравіч
Узнагароды і ганаровыя найменні «Тацінская» — ганаровае найменне, у гонар авалодання 24 снежня 1942 года станіцай Тацінская, прысвоена ў адпаведнасці з загадам НКА № 42 ад 27 студзеня 1943 года. Гвардзейская Ордэн Чырвонага Сцяга — за вызваленне г. Мінску ў адпаведнасці з Указам ПВС СССР ад 23 ліпеня 1944 года. Ордэн Суворава 2-й ступені — у адпаведнасці з Указам ПВС СССР ад 19 лютага 1945 года. Склад упраўленне; 1-ы танкавы батальён; 2-і танкавы батальён; 3-і танкавы батальён; мотастралковы батальён; стралковая рота (снайпераў); гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізіён; рэактыўны артылерыйскі дывізіён; зенітны ракетны дывізіён; зенітны дывізіён; разведвальная рота; інжынерна-сапёрная рота; рота РХБЗ; батальён кіравання (сувязі); рота РЭБ; батальён матэрыяльнага забеспячэння; рамонтная рота; каменданцкая рота; медыцынская рота; узвод кіравання (начальніка артылерыі); узвод кіравання і радыёлакацыйнай разведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны); узвод кіравання (начальніка разведвальнага аддзялення); узвод інструктараў; асобны ўзвод ваеннай паліцыі палігон; ваенны аркестр На ўзбраенні (станам на 2018—2020): 90 адз. Т-72Б3, 4 адз. Т-72БК, 49 адз. БМП-1, 18 адз. Тарнада-Г, 18 адз. 152-мм СД 2С3М «Акацыя», 8 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 6 адз. БТР-80, 3 адз. БРМ-3К, 12 адз. БМ 9К332М «Тор-М2У», Барысаглебск-2, 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ-23-4 «Шылка», 36 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла». 2901 чалавек а/с.
Вядомыя байцы Ілля Васільевіч Балдынаў Юрый Мікалаевіч Малахаў Шота Леановіч Гамцэмлідзэ Руслан Віктаравіч Галіцкі† Уладзімір Уладзіміравіч Бекіш†
Зноскі
Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі Катэгорыя:Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Савецкая гвардыя Катэгорыя:Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Суворава II ступені