Тамбралінга (; , ) — старажытная дзяржава на Малайскім паўвостраве (X — XIV стст.).

Гісторыя

Найбольш старажытны надпіс з назвай Тамбралінгі быў знойдзены ў Камбоджы. Ён адносіцца да канца XII ст. Даследчыкі атаясняюць яе з краінай Дан-лю-мэй, або Дан-ма-лінь, што ўзгадваецца ў кітайскіх дыпламатычных крыніцах канца X — XIII стст. На поўдні Тайланда знойдзны запіс пра валадароў дынастыі Падлмавамса, што кіравалі ў XIII ст., калі адбываўся росквіт Тамбралінгі.

Першапачаткова Тамбралінга з’яўлялася часткай болей моцнай імперыі Шрывіджая, аднак выконвала важную самастойную функцыю гандлёвых і культурных зносін паміж Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіямі. Да XIII ст. яе культура была моцна індыянізавана. Відавочна, галоўнай рэлігіяй быў індуізм, але да канца XIII ст. значны ўплыў набыў будызм.

У XI ст. валадары Тамбралінгі пацярпелі паражэнне ад Кхмерскай імперыі і нават маглі некаторы час падпарадкоўвацца ёй. У XIII ст. яны імкнуліся весці незалежную палітыку, аднак былі вымушаны выплочваць даніну і заключаць саюзы з дзяржавамі паўднёвай Індыі. У першай палове XIV ст. Тамбралінга была заваявана тайцамі.

Спасылкі Tambarlinga and the Khmer Empire Wannasarn Noonsuk Archaeology And Cultural Geography Of Tambralinga In Peninsular Siam

Катэгорыя:Гісторыя Малайзіі Катэгорыя:Гісторыя Тайланда Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Азіі