Рэспубліка Малдова падала заяўку на членства ў Еўрапейскім Саюзе 3 сакавіка 2022 года, у адзін дзень з Грузіяй і тры дня пасля Украіны. Аб гэтым аб’явіла Прэзідэнт Малдовы Мая Санду.

Гісторыя У кантэксце расійскага ўварвання ва Украіну дзяржавы Асацыяванага трыа абмеркавалі ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. Пасля звароту Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз 28 лютага 2022 года, Грузія і Малдова афіцыйна падалі свае кандыдатуры 3 сакавіка 2022 года.

17 чэрвеня 2022 года Еўрапейская камісія афіцыйна рэкамендавала Еўрапейскаму савету прадаставіць Рэспубліцы Малдова еўрапейскую перспектыву і статус кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз, з шэрагам умоў адносна пачатку перамоваў аб уступленні. 23 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі савет ухваліў статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз для Украіны і Малдовы.

20 кастрычніка 2024 года на рэферендуме ўхвалены папраўкі ў Канстытуцыю Малдовы, якімі стратэгічнай мэтай краіны абвяшчаецца членства ў Еўрапейскім Саюзе.

15 чэрвеня 2026 года пачаліся афіцыйныя перамовы па ўступленні Малдовы ў ЕСЕС официально начал переговоры о вступлении с Молдовой.

Гл. таксама Уступленне Грузіі ў Еўрапейскі Саюз Уступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз

Крыніцы

М Катэгорыя:Знешняя палітыка Малдовы