Diablo Swing Orchestra — шведскі гурт, які грае ў стылі «авангардны метал». Музыка Diablo Swing Orchestra паходзіць з класічнай аркестравай музыкі і мае сумесь джаза, метала, віяланчэльнай музыкі і опернага жаночага вакалу з тэкстамі на англійскай і італьянскай мовах.
Інтэрнэт-часопіс Metal Storm у 2006 годзе прысудзіў гурту перамогу ў намінацыі «сюрпрыз года» за альбом The Butcher’s Ballroom, а таксама другія месцы ў намінацыях «Лепшы дэбютны альбом» і «Лепшы альбом у жанры „авангардны метал“».
У 2014 годзе гурт пакінула вакалістка Анлуісе Легдлунд. Яе змяніла Крысцін Эвегорд.
Склад
Бягучы склад
Крысцін Эвегорд () — вакал. Даніэль Хокансан () — гітара і вакал. Понтус Мантэфорс () — гітара і сінтэзатар, эфекты, вакал. Андэрс Юхансан () — бас. Ёханэс Бергіён () — віяланчэль, бэк-вакал. Даніэль Хэдзін () — трамбон, бэк-вакал (2010—…). Марцін Ісаксан () — труба, бэк-вакал (2010—…). Юхан Норбек () — ударныя (2012—…).
Былыя ўдзельнікі
Анлуісе Легдлунд () — вакал (2005—2014) Андрэас Хальвардсан () — ударныя (2003—2010) Петэр Карлсан () — ударныя (2010—2012) Ліза Хансан () — вакал
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы:
The Butcher’s Ballroom () Sing Along Songs for the Damned & Delirious () Pandora’s Piñata () Pacifisticuffs () Swagger & Stroll Down the Rabbit Hole ()
Міні-альбомы
Borderline Hymns ()
Сінглы
«Voodoo Mon Amour» () «Jigsaw Hustle» () «Knucklehugs (Arm Yourself With Love)» (2017) «War Painted Valentine» (2021) «Celebremos Lo Inevitable» (2021) «Speed Dating an Arsonist» (2021)
Спасылкі
Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 2000-х Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Метал-гурты Швецыі