Бітва за Радушу () — серыя ўзброеных сутыкненняў паміж сіламі бяспекі Македоніі і албанскімі паўстанцамі АНВ у раёне вёскі Радуша, недалёка ад мяжы з Косава«Исповед — Радуша 2001». Звонко Младеновски. Скопје. 2003. Першыя сутыкненні адбыліся ў канцы чэрвеня, а асноўныя баі праходзілі ў сярэдзіне жніўня 2001 года.
Галоўнае наступленне албанскіх паўстанцаў пачалося раніцай 10 жніўня, калі яны атакавалі паліцэйскі ўчастак у Радушы. На той момант у вёсцы знаходзілася група з трыццаці паліцэйскіх. Гэты напад быў здзейснены членамі Корпуса абароны Косава, якія на працягу ночы з боку Крывеніка на косаўскай тэрыторыі перабраліся ў Радушу пры падтрымцы мясцовых паўстанцкіх фарміраванняў.
Перадгісторыя У студзені 2001 года ў Македоніі актывізуюцца албанскія ўзброеныя фармаванні, якія ставілі сваёй мэтай атрымаць незалежнасць для раёнаў краіны, дзе пераважаюць албанцы. Шмат у чым яны натхняліся прыкладам Косава, адкуль албанскія атрады змаглі выцесніць армію Югаславіі.
Чэрвеньскія сутыкненні 20 чэрвеня чацвёра паліцыянтаў падчас палявога патрулявання сутыкнуліся з 40 паўстанцамі ля падножжа гары Зедэн. Паліцыя неадкладна адкрыла агонь па членам АНВ. Паводле звестак ад МУС Македоніі, адзін паўстанец быў забіты і яшчэ адзін паранены. Албанцы адказалі агнём, пад націскам якога паліцэйскі патруль адступіў і выклікаў авіяпадтрымку. У 19 гадзін, пасля налёту македонскіх верталётаў, паўстанцы вымушаны былі адступіць«ВО БОРБИ КАЈ РАДУША. Разбиена терористичка група на Жеден». Дневник. 22 јуни 2001 .
Неўзабаве ў месцы, дзе адбылося сутыкненне, было выяўлена некалькі палатак. Паводле высноваў паліцыі, тут знаходзіўся трэніравальны лагер«Албанските терористи на планината Жеден разапнале шатори». Весник ВЕСТ. 22 јуни 2001 .
23 чэрвеня каля Радушы паліцыянты, якія праводзілі свой чарговы патруль, былі атакаваны членамі АНВ. Паліцэйскі патруль узначальваў камандзір паліцэйскага ўчастка ў Радушы Ака Стаяноўскі. Паўстанцы кінулі ў бок аўтамабіля МУС РМ дзве гранаты, але паліцыянтам удалося выжыць. Камандзір Стаяноўскі змог даць адпор албанцам, а таксама адвесці двух сваіх параненых калегаў у сховішча. Неўзабаве ўсіх траіх эвакуявалі з месца здарэння.
Наступленне албанцаў Ранняй раніцай 10 жніўня пачынаецца наступленне АНВ з тэрыторыі Косава, накіраванае ў раён Радушы. Першыя баі пачаліся а 20:00 з мінамётнага абстрэлу паліцэйскага ўчастка. У гэты час вёску абараняў толькі адзін узвод з трыццаці пяці чалавек. Пад удар трапілі таксама атрады Узброеных Сіл. Паводле інфармацыі ўпраўлення бяспекі і разведкі Македоніі, напад быў здзейснены 600—700 членамі Корпуса абароны Косава«ЖЕСТОКИ БОРБИ ВО СКОПСКО — Заробени дваесетина терористи». Дневник. 13 август 2001 .
Перастрэлка працягвалася да 2 гадзін ночы. Праз гадзіну паўстанцы пачынаюць новую атаку, якая доўжылася да 8 гадзін раніцы. Аднак македонцам удалося выстаяць. Падчас нападу адзін вайсковец атрымаў раненні«Нападнати пунктови на полицијата и на АРМ кај Радуша и Чашка». Весник ВЕСТ. 11 август 2001 .
Раніцай 11 жніўня ў Радушскі раён было адпраўлена спецпадраздзяленне «Тыгар». Перад байцамі стаяла задача прарвацца да паліцэйскага ўчастка і, такім чынам, выцягнуць з акружэння паліцыянтаў. Аднак з-за моцнага агню яны не выканалі сваю місію.
Неўзабаве атрад з двухсот паўстанцаў атакуе памежную вартавую вежу, размешчаную паміж сёламі Кучкава і Радуша. Паралельна паўстанцы робяць новую спробу ўзяць паліцэйскі ўчастак, аднак яна, як і дзве папярэднія, правалілася. Да 13 жніўня паліцыі і арміі ўдалося цалкам ачысціць раён вёскі ад албанскіх баевікоў.
Заўвагі
Катэгорыя:Канфлікты 2001 года Катэгорыя:Чэрвень 2001 года Катэгорыя:Жнівень 2001 года Катэгорыя:Гісторыя Паўночнай Македоніі