Закраса, або прыкраса — тое, што дадаюць да ежы для паляпшэння яе смаку, пажыўнасці, водару і выгляду.
Прыклады традыцыйных закрас, некаторыя з іх мелі ўласныя назвы:
соль — да ўсіх страў тоўчанае з цыбуляй або часнаком сала або здор — закраса для баршча; смажаныя на сале або алеі цыбуля, часта з морквай — для супоў; масла — для каш.
Для першых страў часцей за ўсё ўжываюцца ў славянскай кухні такія запраўкі, як цыбуля, морква, пятрушка, грыбы, сельдэрэй, тамат, мука, смятана, тоўчанае сала, кроп, шчаўе і г д.
Для бліноў і аладак ужываюць смятану, варэнне або кісель.
Асноўнай закрасай у посныя дні быў алей, тоўчанае і семя, Г. Ф. Вештарт. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: БелСЭ, 1989. — 375 с..
У культуры
Беларускія народныя прымаўкі сцвярджаюць «Як няма мяса, то і грыб закраса»На безрыбье и рак рыба // Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — ISBN 5-343-00761-9 і «І да мяса трэба закраса» у сэнсе, што няма мяжы дасканаласціПрыказкі Лагойшчыны. — Нью-Ёрк, Мюнхен: БІНІМ, Фундацыя П. Крэчэўскага, 1966..
Гл. таксама
Літаратура
Великий тлумачний словник сучасної української мови / Голов. ред. В. Т. Бусел, редактори-лексикографи: В. Т. Бусел, М. Д. Василега-Дерибас, О. В. Дмитрієв, Г. В. Латник, Г. В. Степенко. — К.: Ірпінь: ВТФ «Перун», 2005. — 1728 с.
Катэгорыя:Харчаванне Катэгорыя:Украінская кухня Катэгорыя:Еўрапейская кухня Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Славянская кухня