Яніс Паўлюкс (; , ваколіцы Мітавы — , Баўска) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1923 годзе.

Палітычную кар’еру пачаў у якасці міністра сувязі ва ўрадзе Зігфрыдса Мейеровіцса (19 чэрвеня 1921), куды яго намінавала Латвійская сялянская партыя.

27 студзеня 1923 года ён быў прызначаны замест Мейеровіцса кіраўніком ўрада Латвіі, а таксама ён ўзначаліў міністэрства замежных спраў і сувязі. 27 чэрвеня гэтага года ён перастаў быць прэм’ер-міністрам, якім зноў быў Мейеровіцс. Аднак ён захаваў функцыю міністра транспарту, якую таксама займаў у кабінетах Вальдэмарса Замуэлса і Гуга Цэлміньша да канца снежня 1925 года.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Латвіі