Узброеныя сілы Ісландыі як пастаянная ваенная арганізацыя дэ-юрэ адсутнічаюць. Найбольш буйным ваенізаваным фарміраваннем з’яўляецца берагавая ахова, якая патрулюе тэрытарыяльныя воды краіныLandhelgisgæsla Íslands Hlutverk / официальный сайт Береговой охраны Исландии.

Ісландыя з’яўляецца адзіным членам НАТА, які не мае пастаяннай арміі.

Станам на пачатак 2022 года ваенізаваныя фарміраванні мелі наступную структуру і колькасць:Вооружённые силы зарубежных стран // «Зарубежное военное обозрение», № 1 (898), 2022, стр. 103 Берагавая ахова: 250 чалавек, тры патрульных катэры, адно дапаможнае судна, адзін самалёт DHC-8-300 MSA і два верталёты Eurocopter H225 служба паветранага назірання аварыйна-выратавальная служба і атрад спецыяльнага прызначэння Ісландыі (у падпарадкаванні Міністэрства замежных спраў Ісландыі) паліцэйскія фарміраванні: атрад спецыяльнага прызначэння «Víkingasveitin» Нацыянальная паліцыя Асабісты склад праходзіць навучанне ў замежных навучальных установах, у асноўным — у Нарвегіі.