Паравоз Ѳ (Фіта) — грузавы паравоз тыпу 0-3-0+0-3-0 (сістэма Малета), які вырабляўся серыйна ў перыяд з 1899 па 1924 г. на трох расійскіх паравозабудаўнічых заводах.

Гісторыя стварэння

Перадумовы да з’яўлення паравоза У 1893 годзе быў адкрыты рух цягнікоў на аднапутнай лініі Разань — Рузаеўка — Свіяжск таварыства Маскоўска-Казанскай чыгункі. Ужо да 1897 года рух на лініі ўзрос настолькі, што паравозы тыпаў 0-3-0 і 0-4-0, якія эксплуатаваліся на ёй, не спраўляліся з грузазваротам. Патрабавалася або рабіць другі шлях, або выкарыстоўваць цяжэйшыя рэйкі і пераходзіць да паравозаў з больш высокімі нагрузкамі ад колавых пар на рэйкі.

Аднак інжынерам службы цягі чыгункі Я. Я. Нольтэйнам быў прапанаваны іншы варыянт: не змяняючы восевую нагрузку, павялічыць счэпную вагу за кошт павелічэння ліку рухальных колавых пар. Для лепшага ўпісвання паравоза ў крывыя была прапанавана схема Малета, якая да таго часу добра зарэкамендавала сябе на чыгунках Швейцарыі.

Праектаванне і выраб паравоза

Літаратура

Катэгорыя:Паравозы Расійскай імперыі Катэгорыя:Паравозы СССР Катэгорыя:Паравозы сістэмы Малета Катэгорыя:Паравозы тыпу 0-3-0+0-3-0 Катэгорыя:Паравозы Бранскага завода Катэгорыя:Паравозы Пуцілаўскага завода Катэгорыя:Паравозы Каломенскага завода