Міхаіл Канстанцінавіч Кірылаў (нар. лістапад 1904, в. Салыгіна, Цвярскі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя — ?) — педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1950), дацэнт (1951). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Працаваў прадаўцом і загадчыкам крамы Бурашаўскага сельпо Калінінскай вобласці (1923 год), сакратаром мясцкама Саюза Работнікаў асветы пры Цверскім гаркаме ВКП(б). З 1923 па 1924 год быў загадчыкам клуба саюза «Медсанпраца» пры Бурашаўскай псіхкалоніі імя доктара Літвінава, старшынём Цверскага павятовага бюро юных піянераў у 1924—1925 гадах, загаддзела Цверскага Укома УЛКСМ, прапагандыстам Цверскага Укома УКП(б) з 1925 па 1926 год, служыў у Чырвонай Арміі з 1926 па 1927 год, працаваў загадчыкам працоўнага клуба швачоў, друкароў і гарбароў у горадзе Калінін. З 1929 года пачаў выкладчыцкую дзейнасць, працаваў выкладчыкам грамадазнаўства школы ФЗВ швачоў, з’яўляўся намеснікам дырэктара па навучальнай частцы навучальна-вытворчага камбіната і школы ФЗВ швачоў горада Калініна (1930—1932), працаваў выкладчыкам палітэканоміі і эканампалітыкі на абласных курсах настаўнікаў Калінінскай вобласці (1932—1933), з’яўляўся дырэктарам і выкладнікам палітэканоміі Калінінскага машынабудаўнічага тэхнікума трэста «ВОВАШ» Наркамцяжпрама (1933—1934).

Скончыў Калінінскі педагагічны інстытут у 1932 годзе, аспірантуру пры Вышэйшым Камуністычным інстытуце асветы ў 1937 годзе.

У 1937—1939 гадах працаваў дырэктарам і загадчыкам кафедры педагогікі Астраханскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

З 1939 па 1941 год і з 1945 па 1948 год працаваў дырэктарам Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага і настаўніцкага інстытута.

З 1941 па 1945 год служыў у шэрагах Савецкай Арміі. Браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне ў складзе Заходняга і 2-га Беларускага франтоў.

З 1948 года працаваў дырэктарам Брэсцкага настаўніцкага інстытута, а з адкрыццём у 1950 годзе педагагічнага інстытута — дырэктарам Брэсцкага педагагічнага інстытута да лістапада 1952 года. Адначасова з выкананнем абавязкаў дырэктара працаваў загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі.

У 1950 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Нарысы па гісторыі пачатковай школы Беларусі ў ХІХ і ХХ ст. (з пачатку ХІХ ст. да 1917 г.)».

З’яўляўся дэпутатам Брэсцкай абласнога Савета дэпутатаў працаўнікоў, старшынёй управы Брэсцкага абласнога аддзялення Таварыства па пашырэнні палітычных і навуковых ведаў.

Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі (1943) Медаль «За абарону Масквы» (1944) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) Ордэн «Знак Пашаны» (1948)

Спасылкі Кириллов, Михаил Константинович Сайт факультета педагогики и психологии детства Могилевского государственного университета им. А. А. Кулешова. Сайт Брестского государственного университета им. А. С. Пушкина.

Катэгорыя:Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны