1-я асобная танкавая Северская брыгада () — фарміраванне танкавых войскаў у складзе Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. Па арганізацыйна-штатнай структуры ўваходзіць у склад АК «Поўнач».

Гісторыя У 1997 годзе ў пасёлку Ганчароўскае на базе 292-га гвардзейскага танкавага палка 72-й гвардзейскай механізаванай дывізіі была створана 1-я асобная танкавая брыгада.

Вайна на ўсходзе Украіны

З сакавіка 2014 удзельнічала ў Данбаскім канфлікце. Брыгада была размешчана ў раёне Глухава, Прылукі, пазней — пад Ярмалінцы, каля мяжы з Расіяй.

12 лютага 2015, падчас баёў за Дэбальцава, рота 1-й танкавай брыгады капітана Аляксандра Мароза была накіравана ў раён Логвінава. У ёй з пяці танкаў Т-64БМ «Булат» на заданне выйшлі тры. Машыны выйшлі з сяла Луганскага і прыкрывалі левы фланг сіл 30-й брыгады, ішлі на Логвінава. Паводле афіцыйнай украінскай інфармацыі, танкісты ў 20-хвілінным баі ліквідавалі не менш трох варожых танкаў Т-72.

Станам на 10 студзеня 2021 года брыгада падчас АТА страціла загінулымі 59 чалавекЗведена таблиця загиблих Міністерства Оборони України по підрозділах та військових званнях (станом на 01.03.2020 р.) Книга пам’яті полеглих за Україну1-а окрема танкова бригада Книга пам’яті полеглих за Україну.

Структура Арганізацыйна, асобная танкавая брыгада складаецца з танкавых батальёнаў, механізаванага батальёна, брыгаднай артылерыйскай групы, зенітна-ракетнага дывізіёна, рэактыўнага дывізіёна, падраздзяленняў забеспячэння: Упраўленне, штаб 1-ы танкавы батальён 2-і танкавы батальён 3-і танкавы батальён Механізаваны батальён Брыгадная артылерыйская група батарэя кіравання і артылерыйскай разведкі самаходны артылерыйскі дывізіён самаходны артылерыйскі дывізіён рэактыўны артылерыйскі дывізіён Зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён Разведвальная рота Палявы вузел сувязі Група інжынернага забеспячэння Група матэрыяльнага забеспячэння Рамонтна-аднаўленчы батальён Медыцынская рота Рота РХБ абароны Каменданцкі ўзвод Узвод снайпераў Пажарны ўзвод

Узбраенне і ваенная тэхніка

1-я танкавая брыгада — адзіная ва Узброеных Сілах Украіны, на ўзбраенні якой знаходзяцца мадэрнізаваныя ўкраінскія танкі Т-64БМ «Булат». Баявыя машыны аснашчаны высокадакладнай зброяй і сучаснымі кіраванымі ракетамі «Камбат», маюць магутныя рухавікі, сістэмы дынамічнай абароны і навядзення. Т-64БВ Т-64БМ «Булат» БМП-1 2С6 «Тунгуска» Гісторыя назвы 18 лістапада 2015, у рамках агульнавайсковай рэформы, Указам Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі была зацверджана назва вайсковай часці — 1 асобная гвардзейская танкавая брыгада замест ранейшай назвы — 1 асобная гвардзейская танкавая Наўгародская ордэнаў Чырвонага Сцяга, Кутузава, Багдана Хмяльніцкага, Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі брыгадаУказ президента Украины от 18 ноября 2015 года № 646/2015 «О внесении изменений в указ президента Украины от 30 октября 2000 № 1173».

22 жніўня 2016, у рамках агульнавайсковай рэформы, чарговым указам прэзідэнт выключыў з ужывання гвардзейскае званнеУказ президента Украины от 22 августа 2016 года № 344/2016 «О внесении изменений в указ президента Украины от 30 октября 2000 № 1173».

23 жніўня 2017, з мэтай аднаўлення гістарычных традыцый нацыянальнай арміі адносна назваў вайсковых часцей, з прычыны узорнага выканання пастаўленых задач, высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы і па нагоды 26-й гадавіны незалежнасці Украіны, брыгадзе было прысвоена ганаровае найменне «Северская». 24 жніўня 2017, на парадзе да Дня незалежнасці Украіны, брыгада атрымала баявы сцягУказ президента Украины от 23 августа 2017 года № 234/2017 «О присвоении почетных наименований военным частям Вооруженных сил Украины и уточнении некоторых наименований». Кіраўніцтва (2013) палкоўнік Грыцкоў Андрэй Мікалаевіч палкоўнік Аляксей Зобнін (2014) палкоўнік Сяргей Маленка (з 2014 — в. а. камбрыга, зацверджаны ад 2016) (2017) палкоўнік Алег Білічэнка (2019) падпалкоўнік Юрый Межакаў (2020) падпалкоўнік Леанід Хода

Зноскі

Спасылкі Офіційні втрати Український Мілітарний Портал

Військові частини Сухопутних військ за родами військ Танкова бригада «Північ» організувала тактичні навчання з бойовою стрільбою

Катэгорыя:Чарнігаўскі раён Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Украіны Катэгорыя:Брыгады Катэгорыя:Танкавыя войскі