«Colossal Cave Adventure» (таксама вядомая як Adventure або ADVENT) — тэкставая камп’ютарная гульня ў жанры квэст, найстарэйшая ў гэтым жанры. Першую версію «Colossal Cave Adventure» распрацаваў у 1975 годзе для праграміст і спелеолаг . Вялікую вядомасць атрымала версія гульні, дапрацаваная ў 1977 годзе іншым праграмістам ; у наступныя гады рознымі распрацоўшчыкамі было створана мноства іншых, удасканаленых версій гульні на розных сістэмах.

Гульня выкарыстоўвае выключна , і гулец узаемадзейнічае з ёй з дапамогай простых тэкставых каманд. Пад кіраваннем гульца знаходзіцца персанаж, які абследуе сістэму пячор, дзе схаваны скарбы; задача гульца — знайсці скарбы і выбрацца з імі з пячоры, атрымаўшы як мага большую колькасць ачкоў. Асноўная частка лабірынта даволі дакладна апісвае тапалогію некаторых з Мамантавых пячор у Кентукі.

«Colossal Cave Adventure» з’яўляецца першым узорам у гісторыі і родапачынальнікам як гэтага жанру, так і жанру квэстаў у цэлым. Акрамя гэтага, «Colossal Cave Adventure» з’яўляецца адпраўной кропкай у эвалюцыі і іншых жанраў камп’ютарных гульняў — камп’ютарных ролевых гульняў, і .

Катэгорыя:Квэсты Катэгорыя:Гісторыя відэагульняў Катэгорыя:Відэагульні 1975 года