«Breakout» — , падобная да «Pong», створаная фірмай «Atari» ў 1976 годзе. У рушыў услед працяг «Super Breakout». З’яўляецца найбольш вядомым прадстаўніком гульняў жанру «».
Верхняя траціна гульнявога экрана занятая шэрагамі брускоў. Па экране, адскокваючы ад верхняй і бакавых меж экрана, рухаецца мяч. Трапляючы ў брусок, мяч адскоквае, а брусок знікае. Гулец губляе адно жыццё, калі мяч удараецца ў ніжнюю частку экрана; каб прадухіліць гэта, у гульца ёсць рухомая ракетка, з дапамогай якой мяч можна адкінуць назад у верхнюю частку экрана.
Аркадны аўтамат быў абсталяваны чорна-белым маніторам, аднак брускі выглядалі каляровымі, бо на верхняй частцы манітора былі размешчаны афарбаваныя кавалачкі празрыстай матэрыі.
Катэгорыя:Гісторыя відэагульняў Катэгорыя:Відэагульні 1976 года