Карл Фрыдрых Лесінг (ням.: Karl Friedrich Lessing; , Брэслаў — , ) — нямецкі жывапісец-рамантык, прадстаўнік дзюсельдорфскай школы.
Жыццё і творчасць К. Ф. Лесінг даводзіўся ўнучатым пляменнікам знакамітаму паэту і драматургу Готхальду Эфраіму Лесінгу. Нарадзіўся ў сям’і судзейскага чыноўніка ў карлікавай сілезскай дзяржаве Грос-Вартэнберг (цяпер Сыцаў). Дзяцінства будучага мастака прайшло ў ідылічных раёнах Сілезіі з яе старажытнымі мястэчкамі, замкамі і густымі лясамі. Яшчэ ў юныя гады ў Лесінга абудзілася любоў да прыроды і гісторыі роднай краіны. Ва ўзросце 14 гадоў Лесінг з’ехаў у Берлін, дзе вучыўся ў Карла Фрыдрыха Шынкеля ў Акадэміі дойлідства. У 1823 годзе, не атрымаўшы згоды бацькоў, ён вырашае стаць мастаком, і ў 1823—1826 вучыцца ў Берлінскай акадэміі мастацтваў. Затым, разам са сваім сябрам Ф. В. фон Шадавам, паступае ў Дзюсельдорфскую акадэмію мастацтваў.